Знайсці
01.12.2021 / 09:32РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Украіны пракаментаваў словы Лукашэнкі пра Крым

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі аб «дэ-юрэ і дэ-факта расійскім Крыме». Зрабіў гэта ўкраінскі чыноўнік на саміце міністраў замежных спраў НАТА ў Рызе, паведамляе Укрінфарм.

«Мы будзем ацэньваць яго дзеянні. Калі Беларусь сапраўды прызнае незаконную акупацыю Крыма Расіяй, гэта нанясе непапраўны ўдар па ўкраінска-беларускіх адносінах», — сказаў кіраўнік МЗС Украіны.

Ён таксама дадаў, што ў гэтым выпадку Украіна «будзе дзейнічаць па поўнай праграме», а Крым не з'яўляецца пытаннем, у якім Украіна «дазваляе сабе ўстрыманне».

«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Кісялёву прызнаў Крым расійскім. Што ён раней казаў пра паўвостраў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930