Знайсці
30.11.2021 / 22:44РусŁacБел

Лукашэнка аб палётах «Белавіі» ў Крым: Хіба мы не лётаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў…

«Белавія» будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў акупаваны Крым, калі гэта будзе неабходна. Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Кісялёву.

Палітыку задалі пытанне, калі «Белавія» паляціць у Крым. «Хіба мы не лётаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў, што мы не лётаем у Крым», — адрэагаваў Лукашэнка.

«Калі не лётае… Калі нам трэба будзе перавезці нашых людзей (а ў нас там і санаторый свой), слухайце, у нас рукі развязаныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Кісялёў удакладніў, што ў сваім пытанні меў на ўвазе ажыццяўленне рэгулярных рэйсаў.

«Я пра гэта і кажу. Мы паляцім тады, калі нам трэба будзе. На жаль, не праз Украіну. У два разы або ў паўтара далей будзе», — сказаў палітык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930