Знайсці
30.11.2021 / 18:50РусŁacБел

Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну

Літоўскія мытнікі вярнулі ў Беларусь яшчэ адзін груз дэталяў да аўтамабіляў БелАЗ, піша Delfi.

Груз вярнулі, таму што ў дачыненні да завода ўведзеныя санкцыі ЕС на продаж і пастаўкі тавараў. Груз запчастак вагой амаль 15 тон павінен быў адправіцца ў Боснію і Герцагавіну. Яго праверылі на пункце памежнага кантролю Медзінінкай, кошт грузу — больш за 214 тысяч даляраў ЗША.

У верасні праз Клайпедскі порт не дазволілі вывезці яшчэ адзін груз беларускага акцыянернага таварыства — 18 кантэйнераў з запчасткамі для чатырох самазвалаў, тады груз павінен быў адправіцца ў Чылі.

Беларускі вытворца аўтамабіляў «БелАЗ» у чэрвені гэтага года быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930