Знайсці
30.11.2021 / 17:35РусŁacБел

Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстамі «Кіберпартызан» і яшчэ некалькі ініцыятываў

Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстычнымі ініцыятывы «Супраціў», «Кіберпартызаны», «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і «Буслы ляцяць», паведамляе Генпракуратура.

Раней беларускія ўлады не прызнавалі сваіх палітычных праціўнікаў «тэрарыстамі», толькі «экстрэмістамі».

Нагадаем, раней генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні нефармальнай арганізацыі «Супраціў» (як паведамляюць ва ўстанове, у яе ўваходзяць тэлеграм-каналы «Кіберпартызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць») тэрарыстычнай аганізацыяй. 

Паводле даных пракуратуры, гэтая арганізацыя сфармаваная ў траўні 2021 года. Яе кіраўнікі — двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Як лічаць у пракуратуры, «ключавыя мэты стварэння і дзейнасці фарміравання — аб'яднанне радыкальна настроеных грамадзян для наступнага схілення іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту з сілавым процідзеяннем праваахоўнікам і здзяйснення актаў тэрарызму, дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу рэспублікі».

Названыя ў заяве пракуратуры тэлеграм-каналы ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Пракуратурай ужо распачатыя і расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 218 (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), 289 (акт тэрарызму), 290 (пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляюць на сайце ведамства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера