Знайсці
30.11.2021 / 17:21РусŁacБел

Хворую на рак жанчыну ўжо двойчы арыштавалі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Хворую на рак супрацоўніцу праграмы развіцця ААН ужо двойчы арыштавалі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. На Акрэсціна жанчына захварэла на цыстыт, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння ў судзе Першамайскага раёна суддзя Максім Трусевіч разглядзеў справу 49-гадовай Анастасіі Несцеравай. Яна працуе фінансава-адміністрацыйнай асістэнткай у праграме развіцця ААН у Беларусі. Затрымалі жанчыну яшчэ 18 лістапада. Тады яе арыштавалі на 10 сутак па арт. 19.11 КаАП за захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Адразу ў пратаколе напісалі, што яна зрабіла рэпост з «экстрэмісцкага» канала, але міліцыянты былі вымушаныя перапісваць пратакол, бо тое паведамленне, за якое яе судзілі, дасылала не сама Анастасія, а наадварот — ёй. Таксама вядома, што мужа Несцеравай таксама арыштавалі на 15 сутак за «распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дома ў мужа і жонкі прайшоў ператрус, а тэхніку канфіскавалі.

28 лістапада Анастасія на волю не выйшла, бо на яе склалі паўторны пратакол па арт. 19.11 КаАП. На гэты раз за рэпост з выдання «Zerkalo». Па словах жанчыны, яна адправіла сяброўцы, якая жыве не ў Беларусі, інфармацыю пра яе пляменніцу, якая была размешчаная на «Zerkalo». Віну сваю Несцерава прызнала, але папрасіла суддзю пакараць яе штрафам.

У Анастасіі Несцеравай дыягнаставаны рак, які патрабуе хірургічнага ўмяшальніцтва. Акрамя гэтага, 73-гадовай маці Несцеравай патрэбны догляд.

Але суддзя Максім Трусевіч не звярнуў на гэта ўвагі і арыштаваў жанчыну на 15 сутак. Неглядзячы на цяжкую хваробу і тое, што яна ў ЦІПе захварэла на цыстыт і вымушаная піць антыбіётыкі па прызначэнні лекара, Анастасія правядзе за кратамі агулам 25 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930