Знайсці
30.11.2021 / 17:28РусŁacБел

Праваабаронцы: нягледзячы на аб’яўленую амністыю, талібы распраўляюцца з былымі сілавікамі

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведамляе, што больш за сто былых афганскіх сілавікоў былі забітыя талібамі альбо зніклі пасля захопу Афганістана баевікамі. Чаму не працуе абяцаная Талібанам амністыя, разбіраецца BBC.

Фота:depositphotos.com

Праваабаронцы кажуць, што, нягледзячы на аб’яўленую амністыю, баевікі распраўляюцца з былымі сілавікамі.

Прадстаўнік талібаў нядаўна афіцыйна заявіў, што ў краіне нікога не забівалі з помсты. Але праваабаронцы з Human Rights Watch абвінавачваюць кіраўніцтва Талібана ў тым, што яны патураюць мясцовым камандзірам баевікоў і заахвочваюць да распраў.

Паводле справаздачы арганізацыі Human Rights Watch, апублікаванай сёння, больш за сто чалавек былі забітыя ці выкрадзеныя ў чатырох правінцыях Афганістана — Ганзі, Хілменд, Кундуз і Кандагар.

Калі талібы захоплівалі Афганістан у жніўні 2021 года, пасля вываду амерыканскіх войск у раёнах, якія добраахвотна здаваліся, баевікі прапаноўвалі сілавікам прайсці рэгістрацыю. Маўляў, для таго, каб былыя сілавікі маглі атрымаць лісты-гарантыі бяспекі. Але насамрэч гэтыя рэгістрацыйныя спісы ўжо праз некалькі дзён талібы выкарысталі для таго, каб вылавіць усіх былых сілавікоў, арыштаваць іх ці пакараць смерцю.

Талібы таксама атрымалі доступ да спісаў супрацоўнікаў, якія пакінуў былы ўрад, і гэта дапамагло ім выявіць былых супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў ці вайскоўцаў.

 Патрыцыя Госман, памочнік дырэктара Human Rights Watch па справах Азіі, заявіла, што «цяпер гэта задача Талібана — прадухіліць будучыя забойствы, пакараць вінаватых і выплаціць кампенсацыі сем’ям забітых».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930