Знайсці
30.11.2021 / 15:52РусŁacБел

На літоўска-беларускай мяжы стаяць вялізныя чэргі фураў, кіроўцы чакаюць па 8 сутак

Прадстаўнік транспартнай кампаніі Komlita Вітас Клімавічус сказаў, што цяпер у Райгардасе (з боку Беларусі — Прывалка ў Гродзенскім раёне) стаіць 11-кіламетровая чарга цягачоў, якая практычна не рухаецца з месца. Па яго словах, такіх чэргаў не было за ўсю гісторыю працы кампаніі, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

«Там стаяць два мае цягачы з кіроўцамі. У мінулую пятніцу да мяжы ім заставалася менш за 5 км, учора 160 м, а ўчора ўвечары, у 23 гадзіны, першай машыне ўдалося перасекчы мяжу. Кіроўца прастаяў ля мяжы 8 сутак. Іншы цягач прыехаў нядаўна, калі нічога не зменіцца, на гэтым тыдні ён не перасячэ мяжу», — сказаў суразмоўца.

Па словах Клімавічуса, у панядзелак за 19:00 другі цягач прасунуўся толькі на 340 м, а пасля абеду чатыры гадзіны чарга наогул не рухалася.

«Нават не вельмі прыемна тэлефанаваць кіроўцам, яны злуюцца. Я разумею іх сітуацыю, вельмі цяжка столькі часу правесці ў кабіне, нікуды не ехаць. Бо там няма магчымасці ні памыцца, ні ў прыбіральню схадзіць, ні паесці», — заўважыў прадстаўнік кампаніі.

Гендырэктар Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі Linava Зянонас Буйвідас заўважыў, што сітуацыя ненармальная. «Мы пастаянна кантактуем з перавозчыкамі, якія стаяць ля мяжы. Сітуацыя незайздросная. Ужо цяпер вялікая частка вадзіцеляў выбірае іншыя КПП, але асабліва вялікага выбару няма», — заўважыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера