Знайсці
30.11.2021 / 11:53РусŁacБел

«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў

Пандэмія адбілася і на рынку Сантаў. Паколькі Сантамі працуюць людзі старэйшага веку, звычайна з лішняў вагой, ім кавід страшнейшы ў першую чаргу. З Сантамі, якіх стала значна менш за апошні год, і попыт на якіх вырас на 120%, паразмаўляла BBC.

Скрыншот відэа BBC

«Я ўжо адхіліў 200 заявак», — кажа Джым Келі, акцёр, які грае Санту і які ў жыцці выглядае чыста як Санта.

Студыям цяпер вельмі цяжка знайсці акцёраў для калядных фотасесій: большасць альбо адмаўляецца праз кавід, альбо радыкальна скарачае працу.

«На жаль, мы згубілі 55 Сантаў сёлета. Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс», — сумна кажа Джым Келі пра калег з Міжнароднага братэрства Сантаў з сапраўднымі бародамі.

І дадае, што 400 Сантаў зусім сышлі з гэтай прафесіі за апошні год, каб не рызыкаваць жыццём.

Скрыншот відэа BBC

Тым не менш, Санта не знікне са святаў цалкам: цяпер папулярнымі становяцца відэазванкі ад Санты (49 даляраў за званок), альбо відэапрывітанне ад Санты, запісанае для канкрэтнага чалавека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930