Знайсці
29.11.2021 / 19:15РусŁacБел

У Расіі сцвярджаюць, што адаптуюць «Спутнік» пад амікрон

У расійскім Цэнтры Гамалеі ўпэўненыя ў эфектыўнасці вакцын супраць амікрону, а адаптацыя да новага штама прызначана па пратаколе, паведамляе «РИА Новости».

Цэнтр пачаў адаптацыю да новага штама кавіду «амікрон», але лічыць наяўныя вакцыны эфектыўнымі. Пра гэта паведаміў Расійскі фонд прамых інвестыцый.

«Спутнік V» і «Спутнік Лайт», на думку цэнтра Гамалеі, нейтралізуюць новы штам амікрон», — дадалі ў фондзе.

Пры неабходнасці новая версія вакцын можа быць падрыхтавана для масавай вытворчасці за 45 дзён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031