Знайсці
29.11.2021 / 18:58РусŁacБел

Польшча ўводзіць больш жорсткія правілы ўезду для беларусаў у сувязі з амікронам

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў, што пачынаючы з 1 снежня ў краіне будуць уведзеныя больш жорсткія правілы ўезду на яе тэрыторыю ў сувязі са з'яўленнем новага штама кавіду.

Польшча спыніць палёты ў сем краін Паўднёвай Афрыкі: Батсвану, Эсваціні, ПАР, Мазамбік, Лесота, Намібію і Зімбабвэ. Людзі, якія прыбудуць з гэтых краін, незалежна ад маршруту, будуць адпраўляцца на 14-дзённы каранцін без магчымасці перапыніць яго датэрмінова.

Урад павялічыць да 14 дзён каранцін для людзей, якія заязджаюць у Польшчу з-за межаў Шэнгенскай зоны. Цяпер каранцін для гэтай катэгорыі падарожнікаў складае 10 дзён. Патрабаванні аб каранціне па-ранейшаму не будуць тычыцца прышчэпленых вакцынамі, прызнанымі ў ЕС.

Больш жорсткімі сталі абмежаванні ўнутры краіны. Узровень запаўняльнасці публічных аб'ектаў — крам, гатэляў, басейнаў, кінатэатраў, тэатраў, канцэртных залаў — зніжаецца з 75% да 50%.

Гэтыя правілы і абмежаванні будуць дзейнічаць да 17 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930