Знайсці
29.11.2021 / 17:59РусŁacБел

Pfizer адаптуе вакцыну ад кавіду да амікрона

Biontech і Pfizer пачалі сумесную працу над адаптацыяй сваёй вакцыны супраць каранавіруса на той выпадак, калі яна не падыдзе ў барацьбе з новым амікрон-штамам, піша Reuters.

Распрацоўка адаптаванай вакцыны з'яўляецца часткай стандартнай працэдуры кампаніі пры з'яўленні новых штамаў віруса.

«Першыя крокі па распрацоўцы патэнцыйна новай вакцыны супадаюць з даследаваннямі, неабходнымі для ацэнкі таго, ці спатрэбіцца новы ўкол [супраць амікрон-штама]», — адзначылі ў заяве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера