Знайсці
29.11.2021 / 16:37РусŁacБел

Нацбанк назваў сістэмна значныя банкі

Нацыянальны банк з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2022 год.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесеныя «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк», «Сбербанк», «Банк БелВЭБ», «Белінвестбанк».

Да групы сістэмнай значнасці II — «Белгазпрамбанк», «Альфа-Банк», «Банк ВТБ (Беларусь)», «МТБанк, «Банк Дабрабыт».

Усяго ў Беларусі 23 банкі.

У паведамленні Нацбанка зазначаецца, што на працягу 2022 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера-сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках радай дырэктараў (назіральнай радай) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфармаваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930