Знайсці
29.11.2021 / 16:18РусŁacБел

Пракурорка запатрабавала пакараць маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар пяццю гадамі калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 29 лістапада працягнуўся суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар.

Сёння пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці — пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (навучанне асоб для арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вольга не прызнае віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволеную абвінавачваюць у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў — тэлеграм-чатаў «Ждановічы сёння», «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя», якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі. 

Сацыяльна-палітычны хаос і плясканне ў далоні. Што аказалася ў абвінавачванні шматдзетнай маці Вольгі Залатар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930