Знайсці
29.11.2021 / 15:24РусŁacБел

Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў

Будынак былой стайні Пуслоўскіх у мікрараёне Слоніма Альбярцін быў выстаўлены на аўкцыён. І нядаўна знайшоўся пакупнік, які выкупіў былую стайню Пуслоўскіх крыху больш за 67 тысяч даляраў. Хто выкупіў будынак і што там будзе знаходзіцца — пакуль невядома, паведамляе budzma.by

Стайня — помнік гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яна ўваходзіць у комплекс сядзібы Пуслоўскіх у Альбярціне. Стайня, як і сам палац, флігель, шэраг прадпрыемстваў былі пабудаваныя ў першай палове XIX стагоддзя. Тады ў Альбярціне побач быў закладзены і вялікі парк з рэдкімі пародамі дрэў.

Пасля Другой сусветнай вайны палац і стайня Пуслоўскіх належалі Слонімскаму кардонна-папяроваму заводу. Потым у стайні зрабілі моладзевы цэнтр адпачынку, а ў апошні час яна пуставала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930