Знайсці
29.11.2021 / 12:59РусŁacБел

На «Беларуснафце» з-за выбуху абсталявання загінуў супрацоўнік, яшчэ адзін рабочы ў рэанімацыі

​На прадпрыемстве «Беларуснафта» ў ноч на 28 лістапада загінуў супрацоўнік. Пра гэта блогу «Отражение» распавяла сястра загінулага. Уладзіміру Цалуйку было 33 гады, у яго засталіся жонка і двухгадовая дачка.

Уладзімір Цалуйка быў памочнікам бурыльшчыка. Учора ён выйшаў на змену і ў 23:20, Як распавяла сястра Уладзіміра, з-за павышэння ціску ва ўстаноўцы адбыўся выбух гідракампенсатара.

Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімір Цалуйка загінуў, па словах сястры, «у яго няма паловы твару». Другі рабочы цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане — у мужчыны пашкоджаныя ногі.

Дзяўчына апісвае брата як вельмі адказнага чалавека, які заўсёды надаваў шмат увагі сям'і, дапамагаў маці, рабіў на дзвюх працах, каб забяспечыць жонку і дачку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера