Знайсці
29.11.2021 / 22:02РусŁacБел

9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі

Шасцігадовы Адам Портэр не мог папрасіць нават самыя простыя рэчы. Калі яму было два, у яго дыягназавалі аўтызм. Хлопчык да апошняга часу амаль зусім не гаварыў. Але цяпер, карыстаючыся дадаткам, які распрацаваў яго 9-гадовы брат, Адам можа камунікаваць з людзьмі, націскаючы на карцінкі. Шон Портэр з Англіі стварыў праграму для дзяцей, якія не гавораць і ў якіх дыягназавалі аўтызм, паведамляе брытанскі канал ITV.

Шон і Адам карыстаюцца новым дадаткам на тэлефоне. Скрыншот відэа ITV

Усё пачалося з таго, што Шона папрасілі стварыць гульню для школьнага праекта, але ён пайшоў далей і стварыў цэлы дадатак. Хлопцу хацелася дапамагчы чалавеку, якога ён так любіць.

«Калі б я не стварыў такі дадатак, дык не ведаю, ці хто-небудзь іншы калі дадумаўся да такога», — кажа Шон.

Вядома, што прыблізна 40% дзяцей з аўтызмам не гавораць, і могуць ніколі не загаварыць.

Бацька хлопчыкаў, Ліям Портэр, расказвае, што гэты дадатак дапамог малодшаму Адаму пачаць развівацца хутчэй. І Ліям спадзяецца, што з дапамогай праграмы многія іншыя дзеткі з аўтызмам змогуць навучыцца камунікаваць.

«Раней мы мусілі проста здагадвацца, чаго ён хоча — есці, сказаць, дзе баліць, папрасіцца ў туалет», — кажа Ліям.

Цяпер, карыстаючыся дадаткам Speak4me, Адам проста націскае на карцінку, якую асацыюе са сваім станам, а праграмка агучае яго жаданне. Напрыклад, калі націнуць на карцінку з ложкам, праграма скажа «Я хачу спаць».

Гэты дадатак адкрыў многія магчымасці для Адама, і ён цяпер просіць больш розных рэчаў ды развіваецца лепш. А яго старэйшы брат цешыцца і прызнаецца, што, зрабіўшы дадатак Speak4me, «адчувае сябе проста фантастычна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930