Знайсці
28.11.2021 / 18:08РусŁacБел

Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў

Сярод затрыманых у Польшчы перавозчыкаў мігрантаў кідаюцца ў вочы грамадзяне Украіны. Такое меркаванне ў сваім Telegram-канале апублікаваў праўладны палітычны аналітык Юрый Шаўцоў.

«Праглядаю польскую афіцыйную зводку: дзве спробы прарыву за ноч па некалькі дзясяткаў чалавек кожная. Затрыманыя некалькі кур'ераў, якія спрабавалі вывезці бежанцаў, што прабраліся ў Польшчу, у Нямеччыну. Зноў некалькі грамадзян Украіны. Грамадзяне Украіны наогул кідаюцца ў вочы сярод затрыманых кур'ераў. Палякі іх бяруць практычна кожны дзень», — адзначыў каментатар.

Юрый Шаўцоў не выключае, што ўкраінская арганізаваная злачыннасць стала важным каналам трафіку бежанцаў ад беларускай мяжы ў Германію.

«У іх свой трафік ад украінскай мяжы праз Польшчу вельмі прыкметны. Калі яны падключыліся і да трафіку ад беларускай мяжы, гэта значыць, што ўкраінскія магчымасці ў Польшчы і Германіі для трафіку павінны зараз рэзка вырасці. Гэта значыць, што трэба звярнуць увагу на ўкраінска-польскую мяжу», — падкрэсліў праўладны палітычны каментатар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930