Знайсці
28.11.2021 / 12:03РусŁacБел

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта

Новы штам каранавіруса, выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, атрымаў назву «амікрон» (15-я літара грэчаскага алфавіта) у абыход 13-й («ню») і 14-й («ксі») літар, бо ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) хацелі пазбегнуць нязручнасцяў для носьбітаў англійскай і кітайскай моў.

Літара «ню» занадта сугучная з англійскім словам new (новы). У фразе «новы варыянт «ню» побач стаялі б два вельмі падобныя па гучанні словы, і людзі думалі б, што гаворка ідзе пра новы варыянт кавіду, а не пра яго назву.

Што тычыцца літары «ксі», то яе прапусцілі, каб пазбегнуць непаразумення сярод тых, хто гаворыць на кітайскай мове, таму што Xi (Сі) — распаўсюджанае кітайская прозвішча. Нагадаем, лідара Кітая завуць Сі Цзіньпін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930