Знайсці
27.11.2021 / 21:02РусŁacБел

Кіраўнік НАТА аб магчымым уварванні Расіі ва Украіну: Не можам лічыць, што гэта блеф

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што пагрозу ўварвання Расіі ва Украіну нельга лічыць блефам. Пры гэтым ён падкрэсліў, што любыя далейшыя агрэсіўныя дзеянні Расіі будуць мець сур'ёзныя наступствы, піша РБК-Украіна.

РБК-Украина

«Мы бачым, што ўжо другі раз у гэтым годзе Расія масіруе тысячы войскаў на ўкраінскай мяжы. Гэта ўключае ў сябе ваенную тэхніку, такую як танкі, артылерыя і беспілотнікі, а таксама наземныя войскі. Я не магу разважаць аб намерах Расіі. Але мы бачылі, што Расія і раней ужывала сілу супраць сваіх суседзяў. Таму мы не можам лічыць, што гэта проста блеф», — заявіў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, ваенны альянс захоўвае пільнасць і ўважліва сочыць за сітуацыяй.

«Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну палітычна і практычна, каб краіна магла абараніць сябе ад агрэсіі», — заявіў ён.

Столтэнбэрг сказаў, што саюзнікі ясна далі зразумець, што любыя далейшыя агрэсіўныя дзеянні будуць мець сур'ёзныя наступствы.

«Я заклікаю Расію да зніжэння напружанасці і дээскалацыі. У той жа час мы па-ранейшаму адкрытыя для дыялогу з Расіяй. Калі напружанасць высокая, дыялог становіцца яшчэ больш важным», — падкрэсліў генеральны сакратар НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930