Знайсці
27.11.2021 / 17:09РусŁacБел

Прэм'ер Польшчы раскрытыкаваў Меркель за перамовы з Лукашэнкам

Патэлефанаваўшы Лукашэнку, Ангела Меркель спрыяла легітымізацыі яго рэжыму, лічыць Матэвуш Маравецкі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі раскрытыкаваў в. а. канцлера Нямеччыны Ангелу Меркель за перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. У інтэрв'ю агенцтву dpa, апублікаваным у суботу, 27 лістапада, Маравецкі вітаў намаганні ЕС, накіраваныя на дыпламатычнае ўрэгуляванне крызісу вакол мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, аднак сказаў, што Меркель, патэлефанаваўшы Лукашэнку, «спрыяла легітымізацыі яго рэжыму, у той час як барацьба за свабодную Беларусь працягваецца ўжо 15 месяцаў», піша Deutsche Welle.

Меркель, нагадаем. у сярэдзіне лістапада двойчы тэлефанавала Лукашэнку, за што падверглася крытыцы як у Нямеччыне, так і за яе межамі. Афіцыйны прадстаўнік урада Штэфэн Зайберт абгрунтаваў неабходнасць кантактаў з Лукашэнкам катастрафічным становішчам тысяч мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Пры гэтым Зайберт адзначыў, што дзеянні Меркель былі ўзгодненыя з Еўракамісіяй.

Маравецкі абвінаваціў Лукашэнку ў выкарыстанні тэлефонных перамоваў з Меркель ва ўласных мэтах. «Ён прадставіў справу так, быццам Меркель пагадзілася на транспарціроўку дзвюх тысяч мігрантаў па калідоры ў Нямеччыну і іншыя еўрапейскія краіны, аднак гэта не так», — падкрэсліў польскі прэм'ер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930