Знайсці
27.11.2021 / 14:44РусŁacБел

У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі

Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC) заявіў аб высокай ступені рызыкі з-за новага небяспечнага штама каранавіруса, які быў выяўлены ў ПАР і атрымаў назву па грэчаскай літары «амікрон».

Globallookpress.com

У дакладзе цэнтра адзначаецца небяспека штама для краін Еўропы і Еўрапейскай эканамічнай прасторы, уключаючы Ісландыю, Нарвегію і Ліхтэнштэйн.

«Агульны ўзровень рызыкі, звязанай з варыянтам Omicron SARS-CoV-2, ацэньваецца ад высокага да вельмі высокага», — адзначана ў дакуменце.

Новы вірус дабраўся да Нямеччыны. Меркавана, афрыканскім штамам інфікаваны нямецкі грамадзянін, які нядаўна вярнуўся з паездкі ў ПАР. Паведамленне пацвердзіў міністр па сацыяльных пытаннях зямлі Гесэн Кай Клозэ.

Таксама вірус выяўлены ў жыхаркі Чэхіі, што вярнулася з Егіпта.

Учора паведамлялася пра выяўленне віруса ў Бельгіі, там аказаўся інфікаваным чалавек, што вярнуўся з ПАР. 

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031