Знайсці
27.11.2021 / 13:04РусŁacБел

Апытанне: Немцы не жадаюць прымаць мігрантаў з-пад беларускай мяжы

Толькі 9 працэнтаў апытаных немцаў гатовыя прыняць мігрантаў, якія прыбылі праз Беларусь, без папярэдніх умоў. 45 працэнтаў выказаліся супраць пераезду нават часткі гэтых людзей у Нямеччыну, паказала апытанне YouGov, піша Deutsche Welle.

БелТА

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія сабраліся на беларуска-польскай мяжы, адкідае амаль палова жыхароў краіны. У ходзе апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам YouGov, 45 працэнтаў удзельнікаў не пагадзіліся з тым, каб дазволіць хоць бы частцы гэтых мігрантаў прыехаць у Нямеччыну, каб там разгледзелі іх хадайніцтвы пра прытулак. Вынікі апытання былі апублікаваныя ў суботу.

Усяго дзевяць працэнтаў рэспандэнтаў згодныя, каб гэтыя людзі прыбылі ў Нямеччыну і іх хадайніцтвы аб прытулку былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21 працэнт немцаў пагадзіўся б на ўезд мігрантаў толькі ў тым выпадку, калі частку людзей з гэтай групы прымуць іншыя краіны ЕС. Яшчэ 18 працэнтаў апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў з беларуска-польскай мяжы, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930