Знайсці
27.11.2021 / 10:00РусŁacБел

Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе

У пятніцу прайшло лёсаванне стыкавых матчаў адборачнага турніру ў Еўропе да чэмпіянату свету па футболе, што пройдзе ў лістападзе-снежні наступнага года ў Катары.

10 камандаў выйшлі на ЧС з першага месца ў сваіх групах. Гэта зборныя Англіі, Нямеччыны, Швейцарыі, Іспаніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Харватыі, Даніі, Сербіі, Францыі.

Каманды, якія занялі другія месцы ў групах, а таксама дзве найлепшыя каманды па выніках Лігі нацый (усяго 12) разыграюць тры пуцёўкі. Раней дастаткова было выйграць адзін стык, цяпер каманда правядзе два стыкавыя матчы з дзвюма зборнымі:

Шлях А: Шатландыя — Украіна, Уэльс — Аўстрыя.

Шлях В: Расія — Польшча, Швецыя — Чэхія.

Шлях С: Італія — Паўночная Македонія, Партугалія — Турцыя.

Гэта азначае, што пераможца матча Шатландыя — Украіна згуляе з пераможцам матча Уэльс — Аўстрыя, а пераможца двубою Расія — Польшча з пераможцам Швецыя — Чэхія.

Адпаведна, Украіна свой матч супраць Шатландыі правядзе ў гасцях (матча ў адказ не будзе), а Расія супраць Польшчы — дома.

Гульні пройдуць у сакавіку наступнага года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930