Знайсці
26.11.2021 / 20:42РусŁacБел

Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса

Сусветныя кошты на нафту апусціліся да самага нізкага ўзроўню за апошнія два месяцы на фоне паведамленняў пра новы штам кавіду B.1.1.529, паведамляе CNBC.

Кошт студзеньскіх ф'ючарсаў маркі Brent на Лонданскай біржы ICE Futures да 20:06 упаў на 10,4% да 73,6 даляра за бараль. Цэны на студзеньскія ф'ючарсы WTI ўпалі на 12,2% да 68,8 даляра за бараль.

Штам B.1.1.529 упершыню быў знойдзены на поўдні Афрыкі, а затым стаў распаўсюджвацца ў іншых краінах. 26 лістапада стала вядома аб першым выпадку заражэння ў Еўропе.

Многія еўрапейскія і азіяцкія краіны пачалі спыняць авіязносіны з краінамі Паўднёвай Афрыкі.

Новы штам з'яўляецца патэнцыйна больш заразным і ўстойлівым да вакцынацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930