Знайсці
26.11.2021 / 17:35РусŁacБел

У цэнтры для мігрантаў на захадзе Польшчы адбыўся бунт. Яны спрабавалі зламаць агароджу і збегчы ў Нямеччыну

У цэнтры пражываюць каля 600 мігрантаў, затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы, паведамляе Польскае радыё.

Бунт у Вэнджыне, 25 лістапада 2021 года. Крыніца: Lubuska Policja.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік паведаміў, што адзін памежнік быў паранены падчас бунту мігрантаў у Вэнджыне, на захадзе Польшчы. 26 лістапада ўвечары ў цэнтры для мігрантаў узбунтавалася група з прыкладна ста чалавек. Мацей Вонсік запэўніў, што памежнікі і паліцыя справіліся з сітуацыяй:

— Адбыўся бунт. Аднаго супрацоўніка Памежнай варты ўдарылі столікам. Памежная варта і паліцыя, якая прыбыла на дапамогу, хутка апанавалі сітуацыю. Адбыліся затрыманні самых агрэсіўных. Вядома, была нанесеная матэрыяльная шкода. Цяпер ідзе следства з мэтай выяўлення вінаватых.

Мігранты спрабавалі зламаць агароджу і збегчы ў Нямеччыну. У цэнтры пражывае каля 600 мігрантаў, затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930