Знайсці
26.11.2021 / 17:24РусŁacБел

Краіны ЕС пачалі забараняць уезд з Паўднёвай Афрыкі з-за новага штама

Францыя, Германія, Нідэрланды, Чэхія, Італія і Аўстрыя зрабілі больш жорсткімі абмежаванні на ўезд з краін Паўднёвай Афрыкі пасля выяўлення новага штама кавіду B.1.1.529 у Батсване.

Так, Парыж вырашыў прыпыніць усе рэйсы з паўднёвай часткі Афрыкі. Людзі, якія прыбылі адтуль на працягу апошніх 14 дзён, павінны паведаміць пра гэта ўладам і здаць тэст на COVID. Германія дазваляе ўязджаць у краіну з гэтай часткі толькі сваім грамадзянам, усе яны, уключаючы вакцынаваных, павінны будуць здаць ПЛР-тэст.

Гаворка ідзе аб такіх афрыканскіх краінах, як Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Лесота, Батсвана, Зімбабвэ, Мазамбік, Намібія і Эсваціні.

Еўракамісія рыхтуецца прапанаваць краінам ЕС прыпыніць авіязносіны з рэгіёнам.

Сярод азіяцкіх краін рашэнне абмежаваць палёты і ўезд прынялі Сінгапур, Малайзія і Японія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера