Знайсці
26.11.2021 / 15:33РусŁacБел

Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь

Камісія па вызначэнні пенсій за асаблівыя заслугі пры Савеце міністраў пазбавіла даплат вядомага тэатральнага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Мазынскага, піша «Радыё Свабода».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце з подпісам адказнай сакратаркі камісіі Наталлі Пучко.

Там удакладняецца, што, згодна з адпаведным рашэннем ад 16 лістапада (пратакол №6), Валерыю Мазынскаму будзе спыненая выплата пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, пачынаючы з 1 снежня 2021 года.

Прычыны такога кроку не называюцца.

Мазынскі публічна і паслядоўна крытыкуе цяперашнія ўлады за палітыку ў галіне культуры.

Валерый Мазынскі — беларускі тэатральны рэжысёр, былы галоўны рэжысёр нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, адзін з ініцыятараў стварэння дзяржаўнага тэатра «Лялька» ў Віцебску, стваральнік мінскага тэатра «Вольная сцэна» ў 1990-я. Таксама ставіў спектаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера