Знайсці
26.11.2021 / 14:00РусŁacБел

Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка змясцілі на Акрэсціна

Пра гэта паведамілі 26 лістапада валанцёры тэлеграм-канала «Спісы Акрэсціна». На якой падставе затрымалі Андрэя, дасюль невядома.

Андрэя Кузнечыка затрымалі ўчора, 25 лістапада. Пра абставіны яго затрымання паведаміла жонка.

Каля 17-й гадзіны Андрэй паехаў на ровары на прагулку, а яна з двума дзецьмі засталася дома. Даволі хутка муж вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

«Адзін, які, верагодна, быў галоўным, прадставіўся Іванам. Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой планшэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісці з імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказала Алеся.

Вечарам у чацвер быў узламаны тэлеграм-канал «Радыё Свабода».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930