Знайсці
26.11.2021 / 13:33

Зяленскі: Ва Украіне рыхтаваўся дзяржаўны пераварот

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас анлайн-марафона з журналістамі.

Павялічыць

РБК-Украіна

«Ёсць вялікія выклікі ўнутры дзяржавы, якія фіксуюць разведкі іншых краін. Напрыклад, атрымалі інфармацыю, што 1 снежня будзе дзяржаўны пераварот. Мне здаецца, важная інфармацыя, 1-2 снежня. Я казаць і дзяліцца інфармацыяй не маю права», — цытуе Зяленскага РБК-Украіна.

Кіраўнік Украіны назваў датычным да падрыхтоўкі перавароту алігарха Рыната Ахметава. Аднак, па словах Зяленскага, ён не верыць, што Ахметаў будзе ўдзельнічаць у гэтым.

Таксама Зяленскі зазначыў, што верагоднасць поўнамаштабнай вайны з Расійскай Федэрацыяй захоўваецца кожны дзень. Але ўкраінскі бок гатовы да любой эскалацыі.

«Мы ў стане вайны ўжо восем гадоў. Я лічу, што такая магчымасьць можа быць штодня… Сёння ідзе запалохванне з некаторых СМІ, што заўтра будзе вайна… Мы цалкам кантралюем межы і гатовыя да любой эскалацыі», — адзначыў ён.

Адносіны паміж прэзідэнтам Зяленскім і алігархам Рынатам Ахметавым пачалі псавацца пасля прыняцця па ініцыятыве Зяленскага антыалігархічнага закона, які, у прыватнасці, абмяжоўвае ўплыў алігархаў на медыйную сферу. Таксама адносіны пагоршыліся праз звальненне спікера Рады Дзмітрыя Разумкова (які галасаваў супраць антыалігархічнага закона) і змену манеры камунікацый прадстаўнікоў офіса Зяленскага з Ахметавым і яго людзьмі.

Украінская апазіцыя ў сваёй крытыцы Зяленскага цяпер таксама абапіраецца на медыйную падтрымку алігарха Рыната Ахметава. Алігархічныя тэлеканалы пад кантролем Ахметава пачалі штучна тапіць рэйтынг Зяленскага — штодзённай крытыкай у сваіх навінах і ток-шоу, запрашэннем у праграмы апазіцыйных да Зяленскага палітыкаў, якіх туды раней проста не пускалі. Замест нейтралітэту да Зяленскага з боку алігархаў пачалася крытыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31