Знайсці
26.11.2021 / 10:52РусŁacБел

На таргах курс даляра перавысіў адзнаку ў 2,55 рубля

За два тыдні амерыканская валюта падаражэла на 12 капеек. 

На таргах у Мінску 26 лістапада курсы даляра і еўра выраслі.

Даляр падаражэў амаль на дзве капейкі (+1,99) да 2,5593.

Амерыканская валюта расце з 10 лістапада, тады даляр пачынаў з 2,4350.

Еўра вырас на 2,75 капейкі да 2.8761. Два тыдні таму еўра каштаваў 2,8012 — гэта быў гадавы мінімум.

Расійскі рубель сёння знізіўся на 1,81 капейкі да 3,3862 беларускага за 100 адзінак.

 У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера