Знайсці
26.11.2021 / 09:52РусŁacБел

Старшыні Саюза палякаў Анжаліцы Борыс працягнулі арышт на тры месяцы. Яна за кратамі з 23 сакавіка

Старшыні непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай да 25 лютага 2022 года. Такое рашэнне ўхваліў Следчы камітэт Беларусі.

Яна знаходзіцца за кратамі ўжо 8 месяцаў.

Імаверна, працягнуты арышт і журналісту Андрэю Пачобуту, піша «Радыё Свабода».

Анжаліка Борыс была затрыманая 23 сакавіка, Андрэй Пачобут 25 сакавіка. Яны праходзяць па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).

Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930