Знайсці
25.11.2021 / 20:19РусŁacБел

Ноччу ў Ірак вернецца больш за 600 мігрантаў 

«У найбліжэйшыя гадзіны два самалёты вылецяць у Мінск для эвакуацыі агулам 617 грамадзян, якія хочуць добраахвотна вярнуцца ў Ірак», — паведаміў сёння, у чацвер, амбасадар Ірака ў РФ Абдулрахман Хамід Аль-Хусайні ў сваім твітары.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск паведамілі, што 25-26 лістапада з Мінска ў Багдад будзе выканана два вывазныя рэйсы.

«Першы борт Iraqi Airways Airbus A320, разлічаны на 180 пасажыраў, вылецеў з Багдада ў Мінск у 17:06 і павінен прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце прыкладна а 21:15. Зваротны вылет з Мінска папярэдне запланаваны на 22:15. Другі рэйс чакаюць у мінскім аэрапорце ноччу, каля 01:15 (26 лістапада). Вылет назад запланаваны на 02:45 (26 лістапада) на самалёце Boeing 747-400 (на 420 пасажырскіх крэслаў)», — праінфармавалі ў прэс-службе аэрапорта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930