Знайсці
25.11.2021 / 20:47

«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?

Як стала вядома «Нашай Ніве», з Коласаўскага тэатра ў Віцебску будзе звольнены не толькі дырэктар Аляксандр Старых, але і некаторыя акцёры.

У прыватнасці, кантракт не працягваюць як мінімум з трыма акцёрамі: Анжалікай Баркоўскай, Юліяй Крашэўскай і Арцёмам Гераком.

«Ніхто нічога не ведае, нікому нічога не сказалі, чаму так. Нам проста не плануюць падаўжаць кантракт. Рашэнне прыйшло звонку, бо кіраўніцтва тэатра таксама нічога патлумачыць не можа. Вось, уласна кажучы, і ўся інфармацыя, якой мы валодаем», — распавёў «Нашай Ніве» адзін з акцёраў.

Пачалося ўсё пасля таго, як у тэатры імя Якуба Коласа прайшоў прэм'ерны паказ спектакля «Ціль» па п'есе драматурга Грыгорыя Горына. На прэм'еры прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч і прадстаўніца Міністэрства Ірына Дрыга. Таксама было кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Чыноўнікі паспелі ўручыць акцёрам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатра, але пасля спектакль нечакана знік з рэпертуару і афіш.

Павялічыць

Лічыцца, што нагодай таму паслужыла фраза «Жыве Фландрыя!», якая прагучала са сцэны. Прычым гэта даслоўны пераклад арыгінальнай фразы з твора «Да здравствует Фландрия!». Акцёры, якіх звальняюць, былі занятыя ў пастаноўцы. Арцём Герак увогуле выконваў галоўную ролю.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Фота з прэм'еры. Фэйсбук Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай

Але акцёры выказваюць здагадку, што трыгер на спектаклі стаў толькі дадатковай прычынай.

«Нас маглі звольніць, таму што ў 2020-м мы выступілі супраць гвалту, праявілі грамадзянскую пазіцыю. Іншых прычын я не бачу, каб звальняць менавіта вядучых акцёраў тэатра. Але гэта толькі здагадкі. Мы ўсе ў разгубленасці», — каментуюць коласаўцы.

Дырэктар тэатра Аляксандр Старых адмовіўся ад каментароў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31