Знайсці
25.11.2021 / 18:17РусŁacБел

Мінскі электраманцёр перавёў перадаплату прастытутцы, але ў выніку застаўся і без кахання, і без грошай

У Мінску завялі крымінальную справу па факце махлярства. Яе акалічнасці «Мінск-Навінам» распавяла прэс-сакратарка СК Юлія Ганчарова.

37-гадовы электраманцёр захацеў скарыстацца сэкс-паслугамі і знайшоў аб’яву ў інтэрнэце. Кандыдатура, якая яму падалася прывабнай, па тэлефоне назвала толькі адрас дома і сказала, што сустрэне яго пасля таго, як кліент перавядзе грошы на картку. Калі мінчук ужо быў пад пад’ездам, яму прыйшлі ў паведамленні рэквізіты карткі, на якую той адправіў 85 рублёў.

Аднак жрыца кахання сказала, што мужчына няўважліва прачытаў аб’яву і трэба перавесці 500 рублёў перадаплаты, якая пасля вернецца. У мінчука было толькі 225 рублёў, якія ён таксама перавёў. Але да яго так ніхто і не выйшаў. Не атрымаўшы жаданага, электраманцёр звярнуўся ў міліцыю.

Пакуль аператыўнікі высветлілі толькі, што грошы пераводзіліся на картку расійскага банка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера