Знайсці
25.11.2021 / 17:24РусŁacБел

У Інтэрпала новы кіраўнік з ААЭ, у пяці краінах яго абвінавачваюць у катаваннях

Новым прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпала) абраны генеральны інспектар Міністэрства ўнутраных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, генерал-маёр Ахмед Насер Аль-Раісі. Аб яго абранні Інтэрпал паведаміў у чацвер, 25 лістапада, у Твітары, перадае dw.com.

Аль-Раісі абраны прэзідэнтам арганізацыі на чатырохгадовы тэрмін, змяніўшы на гэтай пасадзе Кім Чон Яна з Паўднёвай Карэі.

Крытыкі Ахмеда Насера Аль-Раісі называюць яго прыхільнікам агрэсіўных сілавых ведамстваў, якія падвяргаюць праціўнікаў уладаў адвольным арыштам і катаванням. Прынамсі ў пяці краінах супраць яго пададзеныя судовыя іскі ў сувязі з абвінавачваннямі ў катаваннях.

Паводле звестак брытанскага выдання The Daily Maíl, Аль-Раісі датычны да катаванняў брытанскага навукоўца Мэцью Хеджэса, затрыманага ў ААЭ ў 2018 годзе паводле лжывага абвінавачвання ў шпіянажы. У зняволенні яго ўтрымлівалі ў кайданах, пазбаўлялі сну і прымушалі прымаць розныя медыцынскія прэпараты. Пазней навуковец падаў супраць чатырох чыноўнікаў ААЭ, уключаючы Аль-Раісі, судовы іск аб кампенсацыі шкоды ў памеры 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Штаб-кватэра Інтэрпала знаходзіцца ў французскім Ліёне, арганізацыя існуе на ўнёскі 195 дзяржаў-членаў. Улады ААЭ не толькі плацяць унёскі (у 2019 годзе — каля 243 тысяч еўра, што склала 0,425% бюджэту інтэрпала), але і з 2015 года актыўна ахвяруюць вялікія сумы грошай на карысць арганізацыі, што выклікае падазрэнні ў спробах купіць у ёй уплыў, нагадвае агенцтва dpa.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930