Знайсці
25.11.2021 / 17:01РусŁacБел

Еўразійскі банк развіцця апублікаваў прагноз на наступны год: у Беларусі найгоршыя паказчыкі сярод краін-удзельніц

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) апублікаваў прагноз эканамічных паказчыкаў краін-удзельніц банка на наступны год. Згодна з прагнозам, Беларусь чакае самы нізкі рост ВУП і самая высокая інфляцыя сярод 6 эканомік, якія ўваходзяць у ЕАБР.

Аналітыкі ЕАБР падвялі вынікі эканамічнага развіцця дзяржаў — удзельніц банка ў 2021 годзе. Паведамляецца, што эканоміка рэгіёна актыўна аднаўлялася пасля пандэміі. У цэлым па выніках года рост ВУП рэгіёна прагназуецца ў памеры 4%: у Арменіі — 4,5%, Беларусі — 2,1%, Казахстане — 3,8%, Кыргызстане — 3,7%, Расіі — 4,1%, Таджыкістане — 7,9%, піша onliner.by.

Пасля завяршэння актыўнай фазы росту «дынаміка будзе паступова набліжацца да збалансаваных тэмпаў», лічаць эксперты. Пры гэтым у Беларусі ў базавым сцэнарыи чакаецца мінімальны рост ВУП у 2022 годзе — на 0,7%. Параўнайце: для Расіі прагназуецца рост на 2,8%, для Казахстана — на 4,2%, Арменіі і Кыргызстана — 4,8 і 4,5% адпаведна.

Інфляцыя ў цэлым па рэгіёне павінна запаволіцца і выйсці на ўзровень 5,3% у 2022 годзе ў параўнанні з 8,2% у 2021-м. Адзначаецца, што ў Беларусі цяпер самая высокая інфляцыя ў параўнанні з іншымі краінамі-удзельніцамі банка — 10%. У наступным годзе яна павінна знізіцца да ўзроўню 7,4%.

Прагноз ЕАБР. Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі дзяржаў — удзельніц банка (базавы сцэнар)

Аналітыкі ЕАБР не прагназуюць істотных змяненняў курса даляра ў адносінах да нацыянальных валют у рэгіёне. Расійскі рубель у базавым сцэнарыі павінен нават злёгку ўзмацніцца — даляр можна будзе купіць за 72 рублі. Беларускі рубель аслабне, але шокавай дэвальвацыі эксперты не чакаюць. Чакаецца, што ў 2022 годзе курс у Беларусі спыніцца на ўзроўні 2,65 рубля за даляр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930