Знайсці
25.11.2021 / 15:05РусŁacБел

Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй

Гомельскі абласны суд разгледзеў пратэст пракуратуры на прысуд жыхарцы Гомеля, 49-гадовай Наталлі. Яна была пакараная судом Савецкага раёна годам «хатняй хіміі» за камэнтарый у Тэлеграме. Абласны суд задаволіў пратэст пракуратуры і зрабіў пакаранне больш жорсткім, піша «Радыё Свабода».

Цяпер замест года «хатняй хіміі» Наталлі прызначылі два гады рэальнай — абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Рашэнне па крымінальнай справе за «абразу прадстаўніка ўлады» (міліцыянта са Светлагорска Аляксандра Перавядзенцава) вынес 6 кастрычніка суддзя Віталь Каўбеня.

Справа тычылася каментарыя ў адным з тэлеграм-каналаў, які прызнаны экстрэмісцкім. Там увосень 2020 года Наталля пакінула каментарый пад здымкам міліцыянта са Светлагорска. Яна тлумачыла на судзе, што не ведала, што тэлеграм-канал з'яўляецца «дэструктыўным» ці экстрэмісцкім.

Пракуратура прасіла пакараць жыхарку Гомля 2 гадамі «хіміі». Пацярпелы міліцыянт ацаніў свае маральныя пакуты ў 3 тысячы рублёў. Суддзя зменшыў суму маральнай кампэнсацыі да 700 рублёў. Пасьля суда Натальля сплаціла гэтыя грошы пацярпеламу.

Тым не менш намесніца пракурора Гомеля Ірына Курбацкая палічыла, што пакаранне занадта мяккае і апратэставала рашэнне суда. Абласны суд пагадзіўся з пракуратурай. Цяпер Наталля мусіць ехаць на «хімію» на два гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930