Знайсці
25.11.2021 / 14:16РусŁacБел

На Вілейшчыне мужчына незаконна злавіў у пастку бабра — і заплаціць больш за дзве тысячы рублёў

Здарэнне адбылося 14 лістапада ў паляўнічых угоддзях Ільянскага лясніцтва на рацэ Ілія паблізу вёскі Беражок. Там мужчына незаконна ўпаляваў бабра.

Месца злачынства

Мужчына выкарыстаў для гэтага дзве пасткі і здабыў адну жывёліну вагой 23 кілаграмы, паведамляе Рэгіянальная газета.

Мужчына не меў дазволу на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічай пуцёўкі.

Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 70 базавых велічынь. На сёння гэта 2030 рублёў. Кошт незаконна здабытай прадукцыі — сем базавых велічынь (203 рублі).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера