Знайсці
25.11.2021 / 14:00РусŁacБел

У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых

Улады Славакіі лічаць крытычнай сітуацыю ў бальніцах, а таксама тое, што колькасць новых выпадкаў інфікавання каранавірусам за суткі дасягнула максімуму з пачатку пандэміі.

Getty Images

У Славакіі з чацвярга уведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн для ўсяго насельніцтва, уключаючы тых, хто перахварэў на COVID-19 і прышчэпленых ад каранавіруса. У краіне зачыняюцца ўсе прадпрыемствы грамадскага харчавання, а таксама крамы, акрамя тых, што гандлююць прадуктамі першай неабходнасці, паведамляе Deutsche Welle.

Школы пакуль працягнуць працаваць, але пры ўмове рэгулярнага тэставання педагогаў і навучэнцаў на кавід. Частка вучняў будзе пераведзеная на дыстанцыйнае навучанне.

Людзям дазволена пакідаць сваё жыллё толькі для паходу ў найбліжэйшую краму, школу, на працу або ў пункты вакцынацыі, тэставання, а таксама для атрымання медыцынскай дапамогі. Выгульваць сабак можна на адлегласці не больш за 500 метраў ад месца пражывання.

Урад абвясціў, што праз 10 дзён некаторыя меры могуць змякчыць для вакцынаваных.

Адначасова з лакдаўнам урад Славакіі ўвёў рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на 90 дзён, што дазволіць абмежаваць свабоду перамяшчэння.

У краіне ўводзіцца каменданцкая гадзіна: людзям забаронена выходзіць з дому з 01.00 да 05.00.

Акрамя таго, закон дазваляе прымушаць да працы медработнікаў без аглядкі на дзеючыя ў краіне нормы працоўнага заканадаўства.

Медыкі могуць быць пакараныя, калі адмовяцца працаваць звышурочна ў клініках, перапоўненых кавіднымі пацыентамі, або перайсці з адной бальніцы ў іншую.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930