Знайсці
25.11.2021 / 13:38РусŁacБел

Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака

Рэйс для іракскіх бежанцаў з Мінска адкладзены на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака, заявіў ria.ru афіцыйны прадстаўнік авіякампаніі Iraqi Airways Хусэйн Джаліль.

Раней меркавалася, што кампанія выканае ў чацвер, 25 лістапада, эвакуацыйны рэйс у Багдад з Мінска. Мігранты пачалі ўжо напярэдадні вечарам прыбываць у аэрапорт Мінска, паведамлялася, што іх было да 100 чалавек.

«Рэйс з Мінска (у чацвер) быў адкладзены па просьбе МЗС Ірака да наступнага паведамлення», — паведаміў Джаліль.

Раней адбыліся як мінімум два эвакуацыйныя рэйсы з Мінска. 18 лістапада вярнуліся каля 430 чалавек, 22 лістапада — 118 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера