Знайсці
25.11.2021 / 12:13РусŁacБел

Падчас пажару на шахце ў Кузбасе загінулі дзевяць чалавек, пад зямлёй застаюцца 49, сувязі няма

Задымленне на шахце «Ліствяжная» ў Кемераўскай воблвсці (Расія) адбылося ў 08:51 па мясцовым часе на глыбіні 250 метраў.

Адміністрацыя Кузбаса

«У шахце знаходзіліся 285 горнарабочых. На паверхню вывелі 237 чалавек. У шахце застаюцца 49 чалавек, на 15:05 (па мясцовым часе) дзевяць з іх загінулымі» — гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў губернатара Кемераўскай вобласці Сяргея Цывілёва, тыя, хто застаўся ў шахце, як мяркуецца, знаходзяцца ў двух далёкіх штрэках, сувязі з імі пакуль няма, піша РБК.

Цывілёў дадаў, што 43 пацярпелыя ў выніку здарэння былі шпіталізаваныя ў Цэнтр аховы здароўя шахцёраў. Чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера