Знайсці
25.11.2021 / 10:46РусŁacБел

ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць талаку, каб вызваліць офіс у цэнтры горада. Некалькімі тыднямі раней Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі, што існавала з 1989 года.

Калісьці тут, на Румянцава, 13 віравала беларускае жыццё

«Шаноўныя сябры! Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізоўваем у суботу талаку. Пачатак у 12 гадзін. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч, кнігу, газету. Шмат што будзе вывезенае для захавання», — напісала ў сябе ў «Фэйсбуку» кіраўнік ТБМ, экс-дэпутат Алена Анісім.

Яна таксама спадзяецца, што да канца месяца будзе сабрана 3200 рублёў, каб поўнасцю разлічыцца за гэты месяц за арэнду сядзібы і ў снежні не мець ніякіх абавязкаў з гэтай прычыны. 

Офіс ТБМ на вуліцы Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі») быў доўгія гады адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Мінска. Тут праводзіліся прэзентацыі кніг, часопісаў, выставы, можна было купіць беларускія газеты, кнігі, значкі, музычныя касеты і дыскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930