Знайсці
24.11.2021 / 22:19РусŁacБел

Ірак адмяняе найбліжэйшыя эвакуацыйныя рэйсы для мігрантаў з Беларусі

Рэйсы «Іракскіх авіяліній» у Беларусь адмененыя на 25 і 27 лістапада, пра гэта паведаміў прадстаўнік авіякампаніі. «Так, заўтра рэйса і таго, які быў запланаваны на суботу, не будзе. Я не магу ўдакладніць, па якой прычыне», — сказаў суразмоўца ў авіякампаніі РІА «Новості».

Рэйс з Багдада ў Мінск павінен быў адбыцца 25 лістапада. Прыбыццё борта з Багдада ў Мінск чакалася а 12.45. Пералёт павінна была выканаць авіякампанія Iraqi Аirways. Інфармацыя аб адмене рэйса таксама з'явілася на афіцыйным сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск. 

Раней, 18 лістапада, іракская авіякампанія Iraqi Airways выканала рэйс па вывазе з Беларусі іракскіх грамадзян з ліку тых, што спрабавалі патрапіць у ЕС праз рэспубліку. Самалёт, які забраў іракскіх грамадзян з Беларусі, спачатку прызямліўся ў Эрбіле, а затым у аэрапорце іракскай сталіцы — Багдадзе. На борце было 430 мігрантаў, парадку 390 выйшлі ў Эрбіле, астатнія даляцелі да Багдада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930