Знайсці
25.11.2021 / 12:26РусŁacБел

Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі

Вядомы блогер супраць пахабнай рэкламы. Ці наадварот: пахабны анекдот ад фудблогера, які не зразумеў тонкую аналогію?

Фудблогер Павел «Кокобай» Крамар запосціў у сваім канале рэкламу клінікі жаночага здароўя EVACLINIC, дадаўшы барадаты пахабны анкедот пра гінеколагаў і клітар, а таксама з’едлівы хэштэг «вагінны маркетынг».

У каментарыях адразу пачаўся холівар, і пра якасць рэкламы, і пра гінекалагаічныя паслугі ў цэлым. 

У выніку не вытрывала заснавальніца клінікі Ларыса Пекурова. Яна публічна адказала Паўлу Крамару, апублікаваўшы допіс у сябе ў «Інстаграме». 

«Так! У нас вагінны маркетынг, а яшчэ вагінны бізнэс, у выніку якога з вагіны нараджаюцца здаровыя дзеці. Вы, дарэчы, нагадаю, таксама з вагіны!»

У тым жа допісе Пекурова параіла Крамару і іншым хэйтарам «лізнуць клітары сваіх сябровак». «Калі на смак не спадабаецца — прыходзьце, дапаможам», — рэзюмавала яна.

Што цікава, «Інстаграм» выдаліў пост Пекуровай, па яе словах — менавіта за цытаванне анекдота ад фудблогера.

Зразумела, што часам правакатыўная рэклама робіцца ў першую чаргу, каб яе абмяркоўвалі, часам няважна нават, хто і дзе, галоўнае, каб гаварылі. Але ці не перагнулі тут абодва бакі? 

«Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць сітуацыю Алену Жываглод, маркетолага са стажам, якая раней працавала дырэктарам па маркетынгу сеткі кінатэатраў «Сільвер скрын».

«Калі клініка запускае такую рэкламную кампанію, то, я спадзяюся, маркетынг-дырэктар разумее, што тым самым сёння рэальна вырашае нейкія тактычныя задачы, якія стаяць перад бізнэсам, і тым самым не шкодзіць стратэгіі брэнда, — кажа Алена. — Бо з такой вось маркетынгавай камунікацыі і складваецца/карэктуецца пазіцыянаванне брэнда

Ці кранае мяне, ці абражае мяне такая рэклама? Не, ніколькі. Хутчэй расчароўвае, менавіта як маркетынг-дырэктара расчароўвае. Не думаю, што гэта ўдалы кейс для рэкламіста ці маркетолага: ні з пункту гледжання ідэі, ні з пункту гледжання экзекьюшэна. 

Ці лічу я, што вось такія, як многія кажуць, пошлыя візуалы — гэта недапушчальна? Не, не лічу, абсалютна не лічу. Але тут няма метафары, няма падвойных сэнсаў, тут няма ідэі, калі хочаце.

Хоць і адзначу, што піяршчык (але не маркетолаг) тут выканаў задачу. Бо што б я ні казала, я цяпер з вамі абмяркоўваю гэтую рэкламу, хоць да таго на свае вочы яе і не бачыла.

Што ж тычыцца паста Паўла Крамара, то тут у мяне тры варыянты. Ці то Павел «Кокобай» спрабуе тыкнуць клініку носам у іх няўдалую рэкламу, разумеючы, што камунікацыя безыдэйная і слабая, і ён свядома давёў сітуацыю да абсурду, каб маркетолагі «Эваклінік» зразумелі гэта.

Ці то «Кокобай» лічыць, што гэта выдатная камунікацыя брэнда і палічыў арыгінальным вось так вось развіць ідэю, каб прыцягнуць увагу і да сябе, і да клінікі. 

Ну і нельга выключаць, што піяр-каманда «Эваклінік» запрасіла «Кокобая» падтрымаць кампанію, дамовіліся аб такой паслядоўнасці развіцця камунікацыі, што ён зробіць ўкід з анекдотам. Ну і… ці то грошы не пахнуць, ці то забегаўся «Кокобай» і не ўсвядоміў, што не вельмі якасную камунікацыю робіць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930