Знайсці
24.11.2021 / 20:33РусŁacБел

Мінфін на аўкцыёне паспрабаваў прадаць рублёвыя дзяржаблігацыі — іх ніхто не купіў

Мінфін паведаміў, што не адбыўся аўкцыён па продажы дзяржаблігацый у беларускіх рублях. Прычына — адсутнасць заявак. Гаворка пра доўгатэрміновыя каштоўныя паперы. Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках для Беларусі пакуль праблематычныя.

Доўгатэрміновыя рублёвыя дзяржаблігацыі выпуску № 301 размясцілі на аўкцыёне 16 лістапада. Іх спрабавалі прадаць праз Беларускую валютна-фондавую біржу. Аднак аўкцыён прызналі несапраўдным праз адсутнасць заявак, паведамляе Мінфін.

Намінальны кошт адной аблігацыі — 1000 рублёў. Тэрмін звароту каштоўных папер — 548 дзён.

Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках для Беларусі пакуль праблематычныя. У верасні за межамі краіны пазычыць атрымалася толькі каля 36 млн даляраў у эквіваленце.

Раней Мінфін прызнаў наяўнасць цяжкасцяў з рэфінансаваннем знешняга дзярждоўгу. Адна з прычын, як тлумачылі ў ведамстве, — уплыў уведзеных заходніх санкцый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера