Знайсці
24.11.2021 / 19:06РусŁacБел

Новы ўрад Германіі акрэсліў сваю пазіцыю наконт Беларусі: «Мы падтрымліваем імкненне беларусаў да новых выбараў»

Кандыдат у канцлеры Нямеччыны Олаф Шольц абвясціў, што тры партыі — сацыял-дэмакраты, якіх ён прадстаўляе, «зялёныя» і лібералы — узгаднілі кааліцыйнае пагадненне, якое будзе вызначаць палітыку ўрада ў найбліжэйшай перспектыве. 

На працягу наступных дзесяці дзён у кожнай з партый павінны прагаласаваць за дакумент. Раней яго поўны тэкст на 177 старонках апублікаваў партал Spiegel online. Згадваецца ў тэксце Беларусь: 

«Мы падтрымліваем людзей Беларусі і падтрымліваем іх імкненне да новых выбараў. 

Дэмакратыя, свабода і вяршэнства закона патрабуюць безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Расійскае ўмяшанне на карысць Лукашэнкі непрымальнае. 

Дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі мы падтрымаем далейшымі прапановамі. Калі Лукашэнка не вырашыць змяніць курс, мы будзем імкнуцца да пашырэння існуючых санкцый ЕС, каб абцяжарыць рэжыму доступ да фінансавання», — гаворыцца ў кааліцыйным пагадненні новага ўрада. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера