Знайсці
24.11.2021 / 17:50РусŁacБел

Spiegel: У санкцыйным спісе ЕС будуць «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларуснафта»

Нямецкае выданне Spiegel сцвярджае, што азнаёмілася з канфідэнцыйным спісам кампаній, якія трапілі ў пяты пакет санкцый Еўрасаюза, які будзе прыняты напрыканцы наступнага тыдня. У ім такія буйныя дзяржаўныя кампаніі, як «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларуснафта».

Трапіла пад санкцыі беларуская турыстычная кампанія «ОскарТур», а таксама турэцкія і сірыйскія арганізацыі, якія дапамагалі мігрантам прыбываць у Беларусь. Па звестках выдання, «ОскарТур» афармляў візы і арганізоўваў палёты для мігрантаў, а таксама супрацоўнічаў з замежнымі авіякампаніямі, беларускімі ўладамі і дзяржаўнай турыстычнай кампаніяй «Цэнтркурорт», таксама ўключанай у спіс.

Як паведамляе нямецкая газета, у спісе таксама прадстаўнікі беларускага ўрада і сілавых структур, прычым трапілі яны ў яго не толькі за ўдзел у перавозцы мігрантаў, але і за парушэнне правоў чалавека і падтрымку рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930