Знайсці
24.11.2021 / 17:04РусŁacБел

Маці з сынам у некалькі разоў завышалі кошты рэагентаў і медыцынскага абсталявання для бальніц

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску выяўлена, што два камерцыйныя прадпрыемствы пастаўлялі ў медустановы Беларусі па завышаных цэнах абсталяванне і хімічныя рэагенты, у тым ліку для правядзення ПЛР-тэстаў, паведамляе КДК. 

Для мінімізацыі падатковых плацяжоў уладальнікі дзвюх фірмаў (маці і сын) уносілі ў бухгалтарскі ўлік фіктыўныя дакументы, аформленыя ад імя падкантрольных замежных структур. У гэтых дакументах штучна і значна завышаўся кошт абсталявання і рэагентаў (у тым ліку для ПЛР-тэстаў і тэст-сістэм па вызначэнні наяўнасці антыгена COVID-19), адпаведна, фіктыўна павялічваліся выдаткі беларускіх камерцыйных прадпрыемстваў.

Выкарыстоўваючы такую супрацьпраўную схему, уладальнікі кампаній недаплацілі ў бюджэт больш за 4,4 млн рублёў.

Пасля абсталяванне і рэагенты для тэст-сістэм пастаўляліся па завышаных у 3—5 разоў цэнах дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам сістэмы аховы здароўя.

У дачыненні да кіраўнікоў камерцыйных структур распачатыя крымінальныя справы.

Акрамя таго, выяўленыя факты выплаты зарплаты ў канвертах супрацоўнікам гэтых фірмаў. За два гады сума выплачанай «шэрай» зарплаты перавысіла 50 тысяч рублёў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930