Знайсці
24.11.2021 / 16:04РусŁacБел

Мінчуку далі тры гады хіміі за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах

У судзе Цэнтральнага раёна сёння вынеслі прысуд 30-гадоваму Аляксандру Лянько. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да трох гадоў «хіміі», паведамляюць праваабаронцы. 

Згодна з абвінавачваннем, мужчына 9-10 жніўня 2020 года «публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, рухаўся ў калоне, аб'яднаўшыся рукамі з іншымі асобамі, наўмысна перашкаджаў руху транспартных сродкаў».

Аляксандр прызнаў віну і распавёў, што накіраваўся ў горад, бо не быў згодны з падлікам галасоў на выбарах. 

Да справы былі далучаныя акты аб прыпыненні руху грамадскага транспарту 9 жніўня: Мінсктранс заявіў іск на 3621 рубель шкоды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930