Знайсці
24.11.2021 / 17:00РусŁacБел

Ціханоўская: Пакуль Еўропа працягвае сумнявацца, ідзе час

Сёння Святлана Ціханоўская ў якасці прадстаўніка Беларусі выступіла на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента з 30-хвіліннай прамовай. Вось асноўныя цытаты.

Reuters.com

«Я ўдзячная ЕС за цвёрды адказ на абуральную выхадку Мінска, які пасадзіў еўрапейскі самалёт. У той момант Еўрасаюзам можна было сапраўды ганарыцца. І ўсё ж, ці быў бы адказ такім жа жорсткім, калі б на борце Ryanair не было грамадзян ЕС? Ці толькі грамадзяне ЕС могуць спадзявацца на абарону дэмакратыі і правоў чалавека?»

«Пакуль Еўропа працягвае сумнявацца, ідзе час — і гэта час незаконна асуджаных, забітых або выгнаных з краіны».

«Як вы лічыце, ці разумеюць нас усе гэтыя беларусы, калі ім кажуць пра доўгія бюракратычныя працэсы ў ЕС і нюансы сусветнай палітыкі і дыпламатыі? Ці даюць беларусам надзею і ўпэўненасць заявы аб глыбокай заклапочанасці? Што на самой справе можа сказаць Еўрапейскі саюз беларусам — забытаму ўсімі еўрапейскаму народу, які хоча таго ж, што маюць іншыя краіны Еўропы?»

«Дапамажыце беларусам, каб яны змаглі дапамагчы Беларусі і Еўропе, каб мы маглі працягваць барацьбу за нашу і вашу свабоду».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930